Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Абласны семінар “Я мову родную люблю!”

Дата: 5 ноября 2018 в 15:56, Обновлено 29 ноября 2018 в 22:06
Автор: Гудас Е. В.
488 просмотров

Педагагічны калектыў установы адукацыі прыняў актыўны ўдзел у абласным семінары, які адбыўся 25-26 кастрычніка ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

На метадычнай выставе у рамках творчага праекта “Я мову родную люблю!” нашымі выхавацелямі быў прадстаўлены комплекс дыдактычных гульняу «Турфірма Ашмяначка запрашае у падарожжа». Дыдактычныя гульні накіраваны на развіццё беларускага маўлення, на азнаямленне са славутасцямі роднага горада Ашмяны , фарміруюць пачуццё патрыятызму, любові да роднага краю і гонару за яго. Даведнік па Ашмянскаму краю прадстаўлены Ашмянамі – музычнымі, Ашмянамі – спартыўнымі, Ашмянамі – гістарычнымі. Для правядзення віртуальнага падарожжа па гораду для дзяцей- экскурсаводаў зроблены бэйджы, сувеніры, візітоўкі.Пазнаёміць і замацаваць веды аб прадпрыемствах горада можна з дапамогай гульні “Поле цудаў “Мой родны край.Гульня “Вывучаем свой мікрараён” знаёміць выхаванцаў са сваім мікрараёнам.Дыдактычнае даміно і гульня “Расскажы пра свой горад” замацоўвае атрыманные веды аб родным горадзе.

Праз фотаальбом “Аграсядзібы Ашмяншчыны” можна сэрцам дакрануцца да спадчыны нашых продкаў, адчуць прыгажосць беларускай прыроды, адпачыць там сям ёй.

У прывабных альбомах на выставе былі прадстаўлены народныя гульні з песнямі, лічылкі, загадкамі, забаўлянкамі і пястушкамі, без якіх немагчыма жыццё дзяцей , якія ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і эмацыянальнай, прыцягваюць увагу дзяцей.

Матэрыялам з вопыту работы установы адукацыі была дадзена якасная адзнака.

Фото.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.