Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Этнакультурныя адукацыйныя тэхналогіі ў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў: адбыўся сеткавы майстар-клас на базе філіяла кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій

Дата: 13 сентября 2022 в 14:38, Обновлено 25 сентября 2023 в 10:22
Автор: Гудас Е. В.

Этнакультурныя адукацыйныя тэхналогіі ў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў: адбыўся сеткавы майстар-клас на базе філіяла кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій

2022-04-04

1 красавіка 2022 года на базе філіяла кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (ДУА «Сярэдняя школа № 170 г. Мінска») адбыўся сеткавы майстар-клас «Этнакультурныя адукацыйныя тэхналогіі ў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў».

Мерапрыемства распачалося словамі прывітання ўдзельнікаў майстар-класа дэканам факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў ІПКіП БДПУ, кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам Кісляковай Юліяй Мікалаеўнай.

Майстар-клас правяла Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Удзельнікамі мерапрыемства сталі педагагічныя калектывы ДУА «Сярэдняя школа № 170 г. Мінска», ДУА «Іўеўская сярэдняя школа», ДУА «Яслі-сад № 7 г. Ашмяны». Педагагічныя работнікі разгледзелі наступныя пытанні: этнакультурныя адукацыйныя тэхналогіі – асаблівасці разумення ў сучаснай адукацыйнай прасторы, этнапедагагізацыя адукацыі, этнакультурныя тэхналогіі ў рабоце педагога.

Шчыра дзякуем удзельнікаў мерапрыемства!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.