У дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад №7 г.Ашмяны” працуе беларускамоўная группа, якую наведваюць выхаванцы двух-трох гадоў. Адукацыйны працэс ажыццяўляе выхавацель Яўташук Жанна Іванаўна.
Каб дзеці далучаліся да святыняў свайго народа- роднай мовы, у групе ствараны адпаведныя маўленчыя умовы, у працэсе якіх немаўляты пад кіраўніцтвам выхавацеля засвойваюць беларускую мову, далучаюцца да яе паэзіі , вырашаюць розныя маўленчыя задачы-камунікатыўныя, пазнавальныя і іншыя.
Выхаванцам, якія толькі прыйшлі у дашкольную установу, педагог дапамагае “увайсці” у беларускую мову, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць, зацікавіць роднай мовай. Паступовае уключэнне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дазваляе рашаць гэтыя задачы.
Вядучую ролю адыгрывае знаёмства дзяцей з беларускім фальклорам, а таксама з лепшымі класічнымі творамі для маленькіх дзяцей.У группе створана бібліятэка твораў, у адпаведнасці з вучэбнай праграмай. Кожны дзень прадугледжана праслухоўванне дзецьмі беларускіх калыханак, песенак, забаўлянак, кароткіх вершаў, якое суправаджаецца адпаведнымі зместу рухамі, паўтарэннем гукапераймальнняў, асобных слоў, выразаў.
Рассказванне невялікіх па аб ёму казак суправаджаецца інсцэніроўкамі, што дае магчымасць аблегчыць дашкалятам іх успрыманне і разуменне, заахвочвае да паўтарэння слоў, выразаў, песенак.
Выкарыстанне рухавых народных гульняў дазваляе выхаванцам улавіць напеўнасць, музычнасць, рытмічнасць роднай мовы, пазнаць трапнасць , лаканічнасць слоў.
Выхавацель для замацавання і актывізацыі навыкаў беларускага маўлення эфектыўна выкарыстоўвае рэжымныя моманты. У штодзённых размовах дзеці вучацца свабодна карыстацца беларускай мовай.
Уся інфармацыя для законных прадстаўнікоў выхаванцаў падаецца на беларусскай мове як на стэндах, так і сайце установы адукацыі.
Запрашаем наведаць странічку другой малодшай групы №9, дзе можна прачытаць многа цікавага пра жыццё группы, папоўніць свае веды па розным накірункам выхавання дзяцей .
Каляндар народных свят і абрадаў
ВЯСНА
ГУКАННЕ ВЯСНЫ
ЛЕТА
ВОСЕНЬ
ЗІМА