Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

9 "Сярэдняя група"

Сярэдняя група № 9 "Васілёк"

Наш дэвіз:
Я беларус, і я шчаслівы,
што маці мову мне дала,
што родных песень пералівы
і зблізку чую і здалля

Заўсёды дзецям цікава маляваць. А маляваць нетрадыцыйнымі спосабамі цікавей яшчэ ўдвое. З выхаванцамі другой малодшай групы мы апрабавалі маляванне пупырчай плёнкай. І вось якія цудоўныя рыбкі ў нас атрымаліся.

2 августа 2023 в 11:01 | Гудас Е. В. | нет комментариев

А мы працягваем назапашваць веды пра цікавыя мясціны нашай маленькай Радзімы. На гэты раз мы адправіліся ў падарожжа ў Ашмянскі краязнаўчы музей. Ветлівыя экскурсаводы гасцінна адчынілі нам дзверы ў цікавы мір дзікай прыроды Беларусі. Уражанне пасля экскурсіі ў Зале Прыроды было вельмі моцнае, бо выхаванцы не толькі ўбачылі жывел у поўным стане, але і даведаліся пра іх шмат цікавага.

28 июля 2023 в 12:46 | Гудас Е. В. | нет комментариев

А наша падарожжа па родным горадзе працягваецца. З выхаванцамі другой малодшай групы мы наведаліся ў аддзел рамёслаў і нацыянальнай культуры г. Ашмяны. Гасцінныя "гаспадары" з аддзелу рамёслаў паказалі і распавялі пра даўнейшыя элементы быту і правялі цікавы майстар-клас па лепцы з гліны. Уражанні выхаванцаў былі на найвышэйшым ўзроўні.

Летні час - сапраўды самы найлепшы час для падарожжаў. Для выхаванцаў 2 малодшай групы гэта падарожжа ўзяло пачатак з вытокаў нашай Радзімы - з роднага горада Ашмяны. Разам з бацькамі выхаванцы наведалі некаторыя з найбольш адметных мясцін нашага горада: цэнтральны гарадскі парк з наведваннем брацкай воінскай магілы № 1, гарадская плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і інш.

20 июня 2023 в 13:17 | Гудас Е. В. | нет комментариев

З выхаванцамі 2 малодшай групы напярэдадні Дня Перамогі праведзена бяседа і наведана садаўская выстава пра Вялікую Айчынную Вайну. У групе таксама арганізавана фотазона, прысвечаная святу 9 Мая.

Сакавік, сакавік - 
Снег вывозіць грузавік, 
Прамакаюць боцікі, 
Расцвітаюць коцікі. 
Мы букеты робім самі 
І нясём на свята маме.

3 марта 2023 в 14:49 | Гудас Е. В. | нет комментариев
Стена