Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пажарная бяспека

Дата: 20 сентября 2022 в 20:40
Автор: Гудас Е. В.
79 просмотров

Раскажыце дзецям пра пажарную бяспеку

Не сакрэт, што пажары часцей за ўсё адбываюцца ад бестурботных адносін да агню саміх людзей. Значная частка пажараў адбываецца ў жыллі. Тут гібель і траўматызм людзей ад дыму і агню складае 9 выпадкаў з 10.

Асноўнымі прычынамі пажараў у побыце з'яўляюцца: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і рыхтаванні ежы, выкарыстанне электрабытавых прыбораў, тэле-, відэа- і аудыётэхнікі, не адаптаванай да айчыннай электрасеткі або няспраўнасцей, правядзенне электразварачных работ пры рамонтных работах у кватэрах, дзіцячыя свавольствы з агнём:

Пажарная бяспека ў кватэры:

- НЕ гуляй дома з запалкамі і запальніцамі. Гэта адна з прычын пажараў.
- НЕ пакідай без нагляду уключаныя электрапрыборы, асабліва прасы, абагравальнікі, тэлевізар, свяцільні і інш., сыходзячы з хаты, не забудзься іх выключыць.
- НЕ сушы бялізну над плітой. Яна можа загарэцца.
- НЕ забывай выключыць газавую пліту. Калі адчуў пах газу, не запальвай запалак і не ўключай святло. Тэрмінова выветры кватэру.
- Ні ў якім разе НЕ запальвай феерверкі, свечкі або бенгальскія агні дома без дарослых
Пажарная бяспека ў вёсцы:

У вёсцы ці на дачы без дарослых НЕ падыходзь да печы і не адчыняй печкавыя дзверцы. Адтуль могуць выскачыць распалены вугольчык або іскра і стаць прычынай пажару.
Ніколі НЕ дакранайся голымі рукамі да металічных частак печкі. Ты можаш атрымаць сур'ёзны апёк.
чапай без дазволу дарослых печкавую засланку. Калі яе зачыніць раней часу, у доме назапасіцца угарны газ, і можна задыхнуцца.
Пажарная бяспека ў лесе:

Пажар-самая вялікая небяспека ў лесе. Таму НЕ запальвай вогнішча без дарослых.
Не гуляй з агнём. У сухое гарачае надвор'е дастаткова адной запалкі ці іскры ад феерверка, каб загарэўся лес.
Калі пажар ўсё ж пачаўся, неадкладна выбягай з лесу. Старайся бегчы ў той бок, адкуль дзьме вецер.
Калі выйдзеш з лесу, абавязкова паведамі пра пажар дарослым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.